Дадатковыя супрацоўнікі, новыя інвестыцыі, у тым ліку ў лагістыку, а таксама новая камерцыйная прапанова – так Poczta Polska падрыхтавалася да сёлетняга святочнага піку пасылак. Ужо ў лістападзе колькасць пасылак, дастаўленых прадпрыемствам Poczta Polska, павялічылася на 25% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Старшыня праўлення кампаніі Кшыштаф Фалькоўскі паведаміў, што адпраўка і атрыманне пасылак стала прасцей:
-Мы дастаўляе пасылкі вельмі хутка. Сёння – адпраўляем, а заўтра атрымліваем. Poczta Polska адрозніваецца ад іншых фірмаў дастаўкі тым, што ў нас пасылка можа чакаць кліента нават сем дзён.
З 25 лістапада Poczta Polska таксама пачала дастаўляць пасылкі па суботах. Пакуль гэтая паслуга даступная кліентам у асобных буйных гарадах. Пачынаючы з 3 снежня – пачалася дастаўка пасылак у Варшаве будзе ажыццяўляцца і ў нядзелю. Дастаўка пасылак у выходныя дні распаўсюдзіцца і на іншыя гарады Польшчы.
iar/эж