Назва паходзіць ад імя заступніцы шахцёраў і металургаў Барбары. Літургічны ўспамін Барбары ў Каталіцкім Касцёле прыпадае на 4 снежня. Усяго ў горназдабыўной прамысловасці Польшчы занята амаль 170 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 75 тыс. на каменнавугальных шахтах.
Паводле мітрапаліта Катавіцкага Адрыяна Гальбаса, святая Барбара з’яўляецца заступніцай добрай смерці:
-Яе катавалі, мучылі, пераследавалі, у рэшце рэшт, яе забіў уласны бацька толькі за тое, што яна звязвала сваю надзею з Хрыстом. І яна выстаяла. Паколькі яна шмат перанесла, стала заступніцай людзей, які застала раптоўная і нечаканая смерць. Таму і шахцёры і ўзялі яе на свае штандары.
Да велікамучаніцы звяртаюцца за абаронай ад грому, выбухаў і раптоўнай смерці. Гэта звязана з павер'ем, што пасля трагічнай смерці святой маланка паразіла яе катаў.
З нагоды Барбуркі шахцёры часта ладзяць маршы па вуліцах сваіх гарадоў, а месцамі працягваюць традыцыю будзіць жыхароў гукамі духавых аркестраў.
iar/эж