Беларуская Служба

Польскае войска: Адбыўся інцыдэнт з удзелам самалёта М-346

06.12.2023 19:18
Падчас трэніровачнага палёту ў самалёта М-346 «Белік» абарвася абцякальнік.
M-346 Bielik Polskich Sił Powietrznych
M-346 Bielik Polskich Sił PowietrznychZdjęcie: Leonardo

Польскае войска паведаміла пра авіяінцыдэнт, які адбыўся над Люблінскім ваяводствам на ўсходзе Польшчы. Падчас трэніровачнага палёту ў самалёта М-346 «Белік» абарваўся абцякальнік.

Як чытаем у паведамленні, нягледзячы на ​​выключную сітуацыю, пілот бяспечна прызямліўся на аэрадроме 41-й вучэбнай авіяцыйнай базы ў Дэмбліне.

«Вырашальнымі аказаліся здольнасць пілота хутка прымаць рашэнні, добрыя навыкі пілатавання, а таксама сабранасць і канцэнтрацыя ў крызіснай сітуацыі. Дапамогу ў крызіснай сітуацыі аказваў пілот, які ляцеў у страі і каардынаваў службы абслугоўвання паветранага руху шляхам радыёсувязі, дапамагаў візуальна праверыць пашкоджанні самалёта і вызначыў правільную канфігурацыю пры пасадцы», – піша ў заяве Польскае войска.

Абставіны здарэння высвятляе Дзяржаўная камісія па расследаванні авіякатастроф.
Палёты самалётаў М-346 прыпыненыя да высвятлення прычын здарэння.

яс