Беларуская Служба

У Польшчы распачалася вакцынацыя супраць каранавіруса найноўшай прышчэпкай

07.12.2023 09:49
Прышчэпка новым прэпартам магчымая, калі з моманту апошняй прышчэпкі прайшло не менш за паўгода.
Ілюстрацыя Фота:

У Польшчы распачалася вакцынацыя супраць каранавіруса найноўшай прышчэпкай ад Novavax. Прэпарат мадыфікаваны і адаптаваны да найбольш распаўсюджанага на дадзены момант штаму каранавірус Kraken.

Доктар Міхал Суткоўскі з Калегіі сямейных лекараў сказаў, што найперш трэба вакцынаваць людзей з груп рызыкі:

-Новым прэпаратам трэба вакцынаваць людзей старэйшых за 60 гадоў, людзей з рознымі захворваннямі, атлусценнем, цукровым дыябетам, недастатковасцю кровазвароту. Тым, хто перанёс трансплантацыю, анкалагічным хворым і, вядома, медычным работнікам. Гэта ўсё групы рызыкі.

Прышчэпка новым прэпартам магчымая, калі з моманту апошняй прышчэпкі прайшло не менш за паўгода. Людзі, якія яшчэ не былі прышчэплены супраць COVID-19, павінны атрымаць дзве дозы вакцыны з інтэрвалам у тры тыдні.

эж