Беларуская Служба

Прадстаўнік канцылярыі прэзідэнта: Польшча павінна адыграць ключавую ролю ў адбудове Украіны

08.12.2023 12:37
Адбудова Украіны пасля вайны будзе велізарнай справай. Прыблізныя выдаткі ацэньваюць да трыльёна долараў.
  .
Херсон пасля абстрэлаў.wikimedia.org

Варшаўскі інстытут прадпрымальніцтва зладзіў чарговую канферэнцыю «Аднаўленне Украіны: перспектыва органаў дзяржаўнай улады, магчымасці і выклікі для бізнесу».

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі, намеснік дзяржсакратара ў Канцылярыі прэзідэнта Мешка Паўляк заявіў, што Польшча паслядоўна падтрымлівае гэтую краіну з пачатку вайны ва Украіне. На ягоную думку, Польшча павінна адыграць важную, калі не сказаць, ключавую ролю ў адбудове гэтай краіны.

«Гаворачы аб геаграфічным размяшчэнні, нельга не адзначыць транспартныя калідоры, якія праходзяць праз Польшчу», – падкрэсліў Мешка Паўляк

Сёння 653-і дзень расійскай агрэсіі супраць Украіны.

IAR/вх