У чацвер у Гданьскім Шэкспіраўскім тэатры адбудзецца прэмʼера спектакля «Да дому наўпрост 10 гадзін язды». Рэжысёр спектаклю Жэня Давідэнка ў інтэрвʼю PAP падкрэсліла, што гэта гісторыя пра эміграцыю і пачатак усяго нанова.
«Гэты спектакль пра эміграцыю, я не хацела абмялець гэтую тэму і паказаць, з якімі праблемамі і бедамі звязаны гэты этап жыцця, а хацела паказаць з іншага боку: што можна пачынаць усё спачатку», – пра гэта ў інтэрвʼю PAP паведаміла рэжысёр, сцэнарыст і актрыса Жэня Давідзенка.
Спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды», прэмʼера якога адбудзецца ў чацвер у Шэкспіраўскім тэатры, створаны з нагоды мастацкай рэзідэнцыі для артыстаў з Беларусі і Украіны.
Давідзенка патлумачыла, што напісаць пʼесу пра эміграцыю яе ўгаварыла актрыса Ірына Купчанка, якая ўдзельнічае ў яе спектаклі.
«Мы, як эмігранты з Беларусі, рухаемся ў эмігранцкіх колах і пастаянна чуем розныя гісторыі, звязаныя з перасяленнем і асіміляцыяй з мясцовым насельніцтвам. Таму мы вырашылі зрабіць спектакль на гэтую тэму», – сказала яна.
Назва спектаклю сімвалічная: «Да дому наўпрост 10 гадзін язды». «Я праверыла на анлайн-карце, колькі гадзін да дома, да Мінска, і па прамой аказалася, што на машыне дарога займае 10 гадзін», – распавяла рэжысёр.
Яна падкрэсліла, што яе спектакль – не пра боль і не скаргу на лёс эмігранта, а магчымасць паглядзець на складаныя абставіны як магчымасць пачаць усё спачатку, знайсці саюзнікаў і сяброў на гэтым цяжкім шляху.
«Спадзяюся, што пасля выхаду са спектаклю гледачы ўспомняць, што такое дом, і звернуць увагу перш за ўсё на людзей і патрэбы іншых», – дадала яна.
У спектаклі гераіні прыязджаюць у Гданьск з Беларусі. Яны сустракаюцца на пляжы ў Гданьску. Падчас размоў дзеляцца сваім вопытам.
У гадзінным спектаклі выступяць тры беларускія актрысы: Ірына Купчанка, Елізавета Мілінцэвіч і Жэня Давідзенка. Спектакль будзе ісці на беларускай мове з польскімі субцітрамі.
Прэмʼерныя паказы адбудуцца ў чацвер у 18.00 і 20.00 у Шэкспіраўскім тэатры ў Гданьску.
ав