Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі паведаміў, што праверка ў міністэрстве пачнецца на наступным тыдні. Аўдыт таксама закране службы, падпарадкаваныя міністэрству. Марцін Кервіньскі ўдакладніў, што гэта падрыхтоўка да грунтоўнага пачатковага балансу спраў у МУС:
-Аўдыт у міністэрстве пачнецца на наступным тыдні, у службах, магчыма, на некалькі дзён пазней. Гэтая праверка павінна сказаць нам, які маштаб магчымых праблем, каб потым, калі ўзнікне такая праблема, выпрацаваць нашу рэакцыю.
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы таксама падкрэсліў, што калі гаворка ідзе пра паліцыю, то на першым месцы будуць пытанні, звязаныя з аператыўнасцю рэагавання на пагрозы ў адрас дзяцей.
iar/ez