«У аперацыі паліцыя будзе выкарыстоўваць не толькі машыны з апазнавальнымі паліцэйскімі знакамі», – сказаў Роберт Опас з Упраўлення дарожнага руху Галоўнага ўпраўлення паліцыі:
- Акрамя паліцэйскіх машын, у акцыі будуць удзельнічаць таксама аўтамабілі без апазнавальных знакаў, абсталяваныя відэарэгістратарамі. Для патрулявання небяспечных участкаў дарог паліцыя таксама выкарыстоўвае верталёты і беспілотнікі. На падставе запісаў з паветра ў некаторых выпадках кіроўцы, якія парушаюць ПДР, прыцягваюцца да адказнасці.
Падчас дарожных праверак паліцыя звяртае асаблівую ўвагу на хуткасны рэжым руху аўтамабіляў, цвярозасць кіроўцаў і спосаб перавозкі дзяцей.
Летась з 24 па 26 снежня на дарогах адбылося 113 ДТЗ, у якіх 11 чалавек загінулі і 137 атрымалі раненні. За гэты час паліцыя затрымала 560 нецвярозых вадзіцеляў.
яс