«Карытас» прыгатуе традыцыйныя калядныя стравы. Для арганізацыі сустрэч задзейнічаны 2100 валанцёраў.
Адна з такіх сустрэч адбудзецца заўтра ў 15.30 у сталоўцы святога брата Альберта ў Варшаве.
Дырэктар «Карытас» Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі ксёндз Каміль Хойнацкі сказаў, што гэта магчымасць падзяліцца каляднай аплаткай і добрым словам.
«Дзверы для людзей, якія жывуць у нястачы, адкрыюць на вуліцы Грахоўскай, 111/113. Стол будзе накрыты стравамі, як дома, будзе посная капуста, варэнікі, боршч, сухафрукты і аплаткі», – сказаў ён.
Найбуйнейшыя калядныя вячэры «Карытас» адбудуцца, між іншым, у Быдгашчы, Познані, Шчэціне, Кельцах, Ломжы, Радаме, Скаржыска-Каменна і Сасноўцы.
Усяго «Карытас» прыгатуе 30 тысяч літраў баршчу, 6,5 тоны філе карпа і 3 тоны квашанай капусты.
Удзельнікі сустрэчы таксама атрымаюць пакеты з прадуктамі, якія былі сабраных падчас кампаніі «Так. Я дапамагаю!».
яс