Напярэдадні Раства 22-гадовы мужчына з гораду Слупск (паўночная Польшча) упрыгожыў свой аўтамабіль гірляндамі. Ідэя маладзёна аднак не спадабалася мясцовай паліцыі, якая ў сацсетках напісала, што кіроўца «празмерна адчуў святочную атмасферу».
Праваахоўнікі зазначылі, што яны не супраць «крэатыўнасці кіроўцы, аднак такая ілюмінацыя перавышае нормы і пагражае іншым удзельнікам руху».
Каб не псаваць маладому чалавеку святочнай атмасферы, паліцэйскія загадалі яму зняць гірлянды з аўтамабіля, хоць паводле законаў за такое правапарушэнне пагражае штраф у памеры 500 злотых (115 еўра).
вс