Беларуская Служба

Урад абмяркуе будучыню Царкоўнага фонду і фінансаванне дзіцячай анкалогіі

27.12.2023 08:20
Тэма магчымай ліквідацыі Царкоўнага фонду з'явілася ў перадвыбарчай кампаніі.
St. Marys Basilica in Kraków, southern Poland.
St. Mary's Basilica in Kraków, southern Poland.Monika Towiańska, CC BY-SA 4.0 , via Wikimedia Commons

Будучыня Царкоўнага фонду і фінансаванне дзіцячай анкалогіі – гэтыя тэмы будуць сёння абмяркоўвацца ўрадам Дональда Туска.

Прэм’ер-міністр паведаміў, што абмяркуе з міністрамі таксама пераразмеркаванне сродкаў запланаваных папярэднім урадам для грамадскага тэлебачання на лячэнне цяжкахворых дзяцей.

Тэма магчымай ліквідацыі Царкоўнага фонду з'явілася ў перадвыбарчай кампаніі. Гэтага дамагаліся палітыкі левых і Грамадзянскай кааліцыі, «за» выступае таксама «Польшча 2050», аднак старшыня Сeйму Шымaн Галоўня падкрэслівае, што гэта адбудзецца не адразу.

«Напэўна, зараз гэта немагчыма зрабіць, таму што гэты фонд выкарыстоўваецца, напрыклад, для выплаты сацыяльных узносаў на святароў. Мы павінны забяспечыць стабільнасць сістэмы сацыяльнага страхавання. Але ў нашай праграме – ліквідацыя Царкоўнага фонду», – сказаў старшыня Сeйму Шымaн Галоўня.

Царкоўны фонд быў створаны ў 1950 г. як від кампенсацыі царкве за адабраную дзяржавай нерухомую маёмасць. Папярэдні ўрад у бюджэце на наступны год прызначыў фонду 257 мільёнаў злотых.

Таксама міністры абмяркуюць сёння павелічэнне фінансавання дзіцячай анкалогіі – гэта таксама адзін з анонсаў выбарчай кампаніі.
яс