Субота стала самым трагічным днём на польскіх дарогах за калядны перыяд - у аварыях загінулі 8 чалавек. Усяго з пятніцы 22 снежня па аўторак адбылося 206 ДТЗ. За гэты час таксама затрымана 897 нецвярозых кіроўцаў.
Роберт Опас з Упраўлення дарожнага руху Галоўнага ўпраўлення паліцыі паведаміў, што ў калядны перыяд на дарогах загінуў 21 чалавек і 230 атрымалі раненні:
- Сярод 21 смяротных ахвяр было 8 кіроўцаў, пяць пасажыраў, шэсць пешаходаў, адзін веласіпедыст і адзін матацыкліст.
Робэрт Опас паведаміў, што, нягледзячы на заканчэнне каляднай кампаніі, ДАІ працягнуць кантроль дарожнага руху, бо наперадзе – перыяд навагодніх паездак і падарожжаў.
яс