Замест гучных феерверкаў апоўначы – бенгальскія агні і кубак цёплай зімовай гарбаты ў руцэ, замест касцюмаў і высокіх абцасаў – цёплая выгодная вопратка і абутак. Сталічная мэрыя запрашае на нетрадыцыйны навагодні вечар на пляжы на берагу Віслы.
Мерапрыемства пачнецца ўжо апоўдні з майстар-класаў для дзяцей. Запланаваныя гульні на пляжы, а таксама напісанне навагодніх пажаданняў і вывешванне іх на ёлку на пляжы.
З 12 да 16 гадзіны запланаваныя заняткі на борце зашклёнай баржы. Уступ бясплатны, аднак раней неабходна зарэгістравацца анлайн info@bezkres.info.
Для аматараў музыкі і танцаў таксама будзе шмат атракцыёнаў. З 21:00 на невялікай сцэне з падсветкай на пляжы можна будзе ўбачыць выступы артыстаў, якія граюць акустычныя каверы. Выступяць Gramm Band і Lunar Sun – пераможцы фіналу конкурсу на лепшы кавер «Famous Covers Fest 2023».
Слухачы змогуць пагрэцца на трох вогнішчах, якія размесцяць на пляжы.
Удзельнікі мерапрыемства самі будуць вырашаць, пад якія песні хочуць сустракаць Новы год. Загадзя ім трэба адправіць свае музычныя рэкамендацыі DJ Yasman і DJ Niezła Agentka.
Падчас мерапрыемства на пляжы запланавана фаер-шоу. Двойчы выступяць артысты вогненных танцаў – у 21.45 і ў 23.30.
Апоўначы ўсе прысутныя на набярэжнай Віслы атрымаюць у рукі бенгальскія агні, якія заменяць феерверкі, а Музей над Віслай падрыхтуе навагодні перформанс.
яс