Беларуская Служба

Урад будзе імкнуцца, каб вернікі вырашалі аб фінансавай падтрымцы для сваіх цэркваў

27.12.2023 18:01
Урад Польшчы пастанавіў стварыць міжведамасную групу адносна Царкоўнага фонду.
-
Прэм'ер-міністр Дональд Туск PAP/Leszek Szymański

«Праца над новымі правіламі будзе накіраваная на сістэму фінансавай адказнасці вернікаў за свае цэрквы», заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

- Мы ўпарадкуем гэтае пытанне ў абыход лішніх эмоцыяў, культурна. Распрацоўкі будуць накіраваныя на стварэнне сістэмы фінансавай адказнасці вернікаў за свае цэрквы. Гаворка ідзе пра добраахвотны падатковы вылік грамадзян, зацікаўленых у падтрымцы сваёй царквы. Гэта мусіць быць рашэнне вернікаў, а не рашэнне дзяржавы.

Міжведамасная каманда зменіць сістэму фінансавання Царкоўнага фонду, у тым ліку правілы фінансавання пенсійнага забеспячэння святароў.

Туск падкрэсліў, што змены будуць узгадняцца таксама з паасобнымі цэрквамі.

яс