Лекар-спецыяліст па інфекцыйных захворваннях Эрнэст Кухар(Ernest Kuchar) паведаміў, што ў Польшчы расце колькасць заражэнняў COVID-19, грыпам і РСВ (рэспіраторна-сінцыцыяльны вірус чалавека). У групе рызыкі цяжкай плыні гэтых вірусных захворванняў – людзі сталага ўзросту і самыя маленькія дзеці:
- Зараз амбулаторыі педыятрычных аддзелаў у польскіх шпіталях запоўненыя.
Доктар Эрнэст Кухар заклікаў прывівацца ад вірусных захворванняў, асабліва калі мы знаходзімся ў групе рызыкі. Ён падкрэсліў, што гэта прафілактычная мера, якая дазваляе «падрыхтавацца» да магчымай інфекцыі.
IAR/аз