Беларуская Служба

Расійская ракета, якая сёння заляцела ў Польшчу, прабыла ў паветранай прасторы 3 хвіліны – польскі генерал

29.12.2023 17:38
Сёння раніцай расійская ракета заляцела ўглыб тэрыторыі Польшчы на 40 км.
Генерал Мацей КлішTT/@DowOperSZ

Аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі Польшчы генерал Мацей Кліш сказаў, што расійская ракета, якая сёння раніцай заляцела ў польскую паветраную прастору, яе пакінула. У Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы прайшла аператыўная нарада, скліканая прэзідэнтам з-за інцыдэнту.

- Войска Польскае падключыла наземныя і паветраныя сілы з мэтай упэўніцца ў тым, што ракета не ўпала на тэрыторыі Польшчы. На дадзены момант вядома, што ракета пакінула нашу паветраную прастору.

Сёння раніцай расійская ракета заляцела ўглыб тэрыторыі Польшчы на 40 км. Ракета знаходзілася ў польскай паветранай прасторы 3 хвіліны, паведаміў генерал Кліш.

вс

Расійская ракета ўляцела на тэрыторыю Польшчы - НАТА рэагуе

29.12.2023 17:22
Польскі генерал Мечыслаў Бенек лічыць, што ракета ішла па раней запраграмаванаму курсу.