Беларуская Служба

Спрацавалі як польскія сістэмы, так і сістэмы нашых саюзнікаў – міністр абароны пра расійскую ракету ў паветранай прасторы Польшчы

29.12.2023 20:09
Уладзіслаў Касіняк-Камыш адзначыў «зладжанае супрацоўніцтва» і абмен інфармацыяй паміж урадам і прэзідэнтам Польшчы.
-      - ()
Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш (справа) і начальнік Генеральнага штабу Войска Польскага генерал Веслаў КукулаPAP/Piotr Nowak

Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што пасля зʼяўлення расійскай ракеты ў паветранай прасторы краіны былі прадпрынятыя ўсе неабходныя меры.

Па выніках нарады па гэтым пытанні, якая адбылася ў Бюро нацыянальнай бяспекі па ініцыятыве прэзідэнта Польшчы, Касіняк-Камыш заявіў, што сістэмы абароны спрацавалі належным чынам.

«Усе дзеянні, якія былі праведзеныя, былі зробленыя ў адпаведнасці з алгарытмам. Спрацавалі як польскія сістэмы, так і сістэмы нашых саюзнікаў. Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з нашымі саюзнікамі. Усе элементы, звязаныя з бяспекай Польшчы, з працай польскага войска, з грамадзянскім кантролем над войскам і абменам інфармацыяй, дапаўняючы адзін аднаго, спрацавалі вельмі добра», – сказаў кіраўнік Мінабароны.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш таксама адзначыў «зладжанае супрацоўніцтва» і абмен інфармацыяй паміж урадам і прэзідэнтам Польшчы.

вс

Расійская ракета ўляцела на тэрыторыю Польшчы - НАТА рэагуе

29.12.2023 17:22
Польскі генерал Мечыслаў Бенек лічыць, што ракета ішла па раней запраграмаванаму курсу.

Расійская ракета, якая сёння заляцела ў Польшчу, прабыла ў паветранай прасторы 3 хвіліны – польскі генерал

29.12.2023 17:38
Сёння раніцай расійская ракета заляцела ўглыб тэрыторыі Польшчы на 40 км.

Ракетай, якая зайшла на тэрыторыю Польшчы з Украіны, хутчэй за ўсё была расійская крылатая ракета Х-22 або Х-101

29.12.2023 19:42
Гэтыя ракеты запускаюцца ў тым ліку са стратэгічных бамбавікоў Ту-95.