Сёлета пасля амаль чатырохгадовага перапынку LOT адновіць рэгулярныя зносіны па маршруце Варшава – Афіны. Першы самалёт вылеціць у сталіцу Грэцыі са сталічнага аэрапорту імя Фрыдэрыка Шапэна 11 красавіка.
Першы рэгулярны рэйс у Саудаўскую Аравію запланаваны на 4 чэрвеня. Летняя палётная сетка ўключае тры рэйсы ў тыдзень у сталіцу – Эр-Рыяд.
Таксама ў чэрвені польскі перавозчык адновіць рэгулярныя рэйсы ў аэрапорт Дасін у Пекіне. Першы самалёт прызямліўся там у сярэдзіне студзеня 2020 года. Аднак з-за ўспышкі пандэміі COVID-19 злучэнне было хутка прыпынена. Самалёты LOT будуць лятаць у гэты аэрапорт чатыры разы на тыдзень.
Кампанія LOT вырашыла адкрыць рэгулярнае паведамленне з Варшавы ў Ташкент. Першы самалёт у сталіцу Узбекістана вылеціць 23 лютага.
Акрамя таго, LOT хоча павялічыць частату палётаў у сталіцу Японіі Токіо. Цяпер самалёты лётаюць туды чатыры разы на тыдзень. З красавіка рэйсаў будзе шэсць на тыдзень.
Таксама самалёты LOT будуць часцей лятаць у сталіцу Грузіі Тбілісі, сталіцу Арменіі – Ерэван і сталіцу Азербайджана – Баку. У красавіку будзе павялічана частата рэйсаў па маршруце Варшава – Сеул з чатырох да шасці на тыдзень.
Падчас летніх вакацый LOT адкрые некалькі прамых рэйсаў з аэрапорту ў Радаме. Адтуль вы зможаце паляцець, сярод іншага, у Прэвезу ў Грэцыі і сталіцу Албаніі – Тырану.
IAR/вх