Беларуская Служба

Польшча падняла знішчальнікі F-16 падчас атакі Расіі на Украіну

02.01.2024 11:51
У сувязі з новым масіраваным расейскім ракетным ударам па Украіне Польшча падняла ў неба знішчальнікі F-16 і авіязапраўшчык.
F 16
F 167th Army Joint Multinational Training Command/flickr/CC

«Для гарантый бяспекі польскай паветранай прасторы былі задзейнічаны дзве пары знішчальнікаў F-16 і авіязапраўшчык саюзнікаў. Каля 5 гадзін 45 хвілін амерыканская пара, дыслакаваная на базе ў Ласку, вылецела, а таксама каля 6.15 вылецела польская пара з базы ў Кшэсінах», – гаворыцца ў паведамленні Аператыўнага камандавання ўзброеных сіл Польшчы.



Падчас папярэдняй масіраванай расійскай атакі на Украіну 29 снежня расійская ракета парушыла паветраную прастору Польшчы. Польскія вайскоўцы высветлілі, што ракета праляцела ўглыб Польшчы на ​​40 кіламетраў і праз тры хвіліны вярнулася ва Украіну.

вх