Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр: Да канца студзеня зʼявіцца спіс дзяржаўных устаноў, якія падлягаюць ліквідацыі

03.01.2024 18:45
«Некаторыя з іх створаны ў інтарэсах канкрэтных людзей».
-
Прэм’ер-міністр Дональд ТускPAP/Paweł Supernak

Прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што абавязаў міністраў да канца студзеня прадставіць яму спіс дзяржаўных установаў, якія падлягаюць ліквідацыі. Як ён запэўніў на прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння ўрада, пра гэта таксама будзе неадкладна праінфармавана грамадскасць.

«Мы не сумняваемся, што многія дзяржаўныя інстытуты і фонды былі створаны звыш меры і падлягаюць ліквідацыі. Некаторыя з іх створаны ў інтарэсах канкрэтных людзей», – сказаў Туск.

Кіраўнік урада дадаў, што ў спіс павінны ўвайсці і прапановы па кадравых змяненнях ва ўстановах, якія варта захаваць.

яс