Падчас дзеянняў у дачыненні да пʼянага мужчыны афіцэры паліцыі ў мястэчку Вейгерова ў Паморскім ваяводстве вывезлі яго за горад і пакінулі ў лесе. Пʼянага 72-гадовага мужчыну знайшоў у канаве паляўнічы і паведаміў у адпаведныя службы. Праверку вядзе пракуратура. Кіраўніцтва ваяводскай камендатуры паліцыі ў Гданьску ініцыявала працэдуру выключэння афіцэраў са службы.
Прэсавы сакратар Акруговай пракуратуры ў Гданьску, пракурор Гражына Ваўрынюк патлумачыла, што пацярпеламу мужчыну выдалі позву на допыт, але ён не зʼявіўся.Праваахоўнікі высвятляюць месцазнаходжанне мужчыны. Яна заявіла, што падчас дзеянняў паліцыі ў пацярпелага было амаль два праміле алкаголю.
Супраць афіцэраў узбуджана дысцыплінарная справа за грубае парушэнне службовай дысцыпліны. Ім пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Прэс-сакратар падкрэсліла, што ў шэрагах паліцыі няма месца такім паводзінам, якія супярэчаць этыцы і, безумоўна, не адпавядаюць прынцыпам служэння грамадству, да чаго прызваны кожны афіцэр паліцыі.
яс/PAP