Акруговая пракуратура ў Эльблёнгу скончыла расследаванне ў справе арганізацыі перасячэння польскай мяжы замежнікамі насуперак правілам. Злачынная дзейнасць дазволіла і спрыяла знаходжанню ў Еўрасаюзе не менш як 16 798 грамадзян Украіны, Беларусі, Малдовы і Расіі.
Акруговая пракуратура ў Эльблёнгу накіравала ў мясцовы раённы суд абвінаваўчы акт. На лаве абвінавачаных сядуць восем чалавек. Расследаванне ахапіла перыяд са студзеня 2018 года да сярэдзіны верасня 2021 года.
Следчыя ўстанавілі, што злачынная практыка заключалася ў атрыманні непраўдзівых дакументаў, неабходных для перасячэння мяжы і адначасова атрымання працоўнай візы.
Фактычна ў групы не было ні намеру, ні магчымасці наймаць замежнікаў. Такім чынам, дыпламатычныя і консульскія прадстаўніцтвы Рэспублікі Польшча выдалі як мінімум 1827 віз. Група ператварыла нелегальную практыку ў пастаянную крыніцу прыбытку і зарабіла не менш за 210 тысяч еўра і 50 тысяч злотых.
Тром падазраваным пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, астатнім – да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
ав