Установа паведаміла, што месцамі галалёд магчымы ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, ва ўсходняй і паўднёвай частках Падляшскага ваяводства на дарозе нумар 5 ад Беластока да дзяржаўнай мяжы, на дарозе нумар 19 ад Беластока да Кузніцы, яшчэ ў Падкарпацкім ваяводстве на дарозе нумар 19 ад Дамарадзы да Барвінэка, і на дарозе нумар 28 ад Кросна да Пісаравіч.
Снег у Польшчы ляжыць толькі на поўначы і поўдні краіны, а таксама месцамі ў Мазавецкім ваяводстве.
ГДДКіА звяртаецца да вадзіцеляў з просьбай быць уважлівымі за рулём, асабліва на названых участках.
ПР/юл