Бельгійскае прэс-агенцтва са спасылкай на звесткі нямецкага Інстытута эканамічных даследаванняў IFO паведаміла, што ў мінулым годзе Польшча выдаткавала на гэтыя мэты 3,9 працэнта ВУП. Упершыню Польшча апынулася на вяршыні гэтага рэйтынгу ў ліпені мінулага года - гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай штаб-кватэрай NATO.
На працягу многіх гадоў Злучаныя Штаты лідзіруюць у Альянсе па ваенных выдатках адносна памеру нацыянальнай эканомікі. У мінулым годзе іх абагнала Польшча, за ёй ідуць Грэцыя, Эстонія, Літва і Фінляндыя. Фінляндыя трапіла ў рэйтынг усяго праз некалькі месяцаў пасля ўступлення ў НАТА і ўвайшла ў лік 11 краін з 31, якія выконваюць патрабаванне выдаткоўваць не менш за 2% ВУП на абарону.
Гэтае абавязацельства саюзнікі прынялі ў 2014 годзе на саміце ва Уэльсе ў адказ на анексію Крыма Расіяй ды ўварванне ва ўсходнюю Украіну, у Данбас.
З таго часу прайшло дзесяць гадоў, і хоць сітуацыя з выдаткамі на абарону палепшылася, бо першапачаткова толькі 4 краіны выканалі дадзенае патрабаванне, многія краіны дагэтуль не павялічылі свае выдаткі на абарону.
Паводле звестак нямецкага інстытута, менш за ўсё на абарону выдаткоўвае Люксембург - 0,7 працэнта ВУП, за ім ідзе Бельгія - з выдаткамі крыху больш за 1 працэнт ВУП, а бясслаўны п'едэстал гонару заняла Іспанія.
ПР/юл