Беларуская Служба

Прэзідэнт і кіраўнік МЗС Польшчы ў Давосе: Украіну нельга прымушаць да мірных перамоваў

19.01.2024 09:10
Польскія ўлады ў адзін голас выказваюцца адносна падтрымкі для Украіны.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў ДавосеPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Анджэй Дуда і кіраўнік МЗС заклікалі ў Давосе да адназначнай пазіцыі Захаду і не дыктавання мірных умоваў Украіне.

Падчас форуму ў Давосе заходнія палітыкі аднагалосна казалі аб неабходнасці падтрымлівання Кіева. Анджэй Дуда заклікаў да прыняцця доўгачаканых рашэнняў. Прэзідэнт Польшчы падкрэсліваў, што ключавым з'яўляецца разблакаванне 60 мільярдаў долараў выдзеленых ЗША і 50 мільярдаў еўра ад Еўрапейскага Саюза.

У Давосе згадваліся сітуацыі, якія назіраліся напярэдадні Другой сусветнай вайны.

«Заўсёды знойдзецца такі, хто хоча аддаць зямлю ці жыццё іншых людзей дзеля свайго ўласнага спакою». Так пра палітыкаў, якія супраць падтрымкі для Украіны казаў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі. А яго брытанскі калега Дэвід Камерон сказаў, што бяздзейнасць азначае новыя дзеянні агрэсара.

яс/Караль Дармораз