«Змаганне за свабоду супраць Расіі – для нас не новае», – заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Вільні пасля сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам у 161-ю гадавіну выбуху Студзеньскага паўстання, у нядзелю, 21 студзеня.
Польскі лідар падкрэсліў, што дзеля бяспекі Усходняй Еўропы вельмі важна падтрымаць Украіну ў абарончай вайне супраць Расіі:
-На жаль, змаганне з расійскім акупантам за сваю свабоду ўжо стала часткай нашай традыцыі. Таму, для нас, для нашай часткі Еўропы вельмі важна працягваць падтрымку Украіны, і пра гэта мы размаўлялі са спадаром прэзідэнтам Гітанасам Наўседам у Давосе.
Нагодай для рабочага візіту прэзідэнта Анджэя Дуды ў сталіцу Літвы стала сумеснае адзначэння 161-й гадавіны выбуху Студзеньскага паўстання 1863-43 гг. Жалобныя ўрачыстасці, сярод іншага, праходзяць на віленскіх могілках Роса, дзе знайшлі вечны спачынак героі паўстання, у тым ліку, Кастусь Каліноўскі.
Ва ўрачыстасцях прымаюць удзел украінскай і беларуская дэлегацыя, якую ўзначальвае Святлана Ціханоўская.
IAR/ez