Намесніца міністра адукацыі Катажына Любнаўэр заявіла ў эфіры Польскага радыё 24, што міністэрства хоча, каб настаўнікі не маглі задаваць пэўны тып хатніх заданняў у 1-3 класах.
«Нам хацелася б, каб у 1-3 класах настаўнікі не давалі заданні альбо мануальныя, альбо пісьмовыя. Там, вядома, можна прапанаваць дзіцяці вывучыць верш ці патрэніравацца ў табліцы множання. Мы маем на ўвазе тыя работы, дзе патрэбна дапамога бацькоў. Мы б хацелі, каб дзіця пабегала, пагуляла, займалася тым, што яму цікава, а не сядзела над урокамі», – сказала Катажына Любнаўэр.
У 4-8 класах дамашняе заданне будуць выконваць толькі жадаючыя, а за хатнюю працу не будуць ставіцца адзнакі. Вучням усё роўна давядзецца прачытаць кнігу, вывучыць верш ці замежныя словы.
Намеснік міністра звярнуў увагу на тое, што заданне хатняй працу будзе звязана з матэрыялам, які настаўнік не паспее разгледзець на ўроку.
Намеснік міністра дадала, што цяпер у Міністэрстве адукацыі працуюць над скарачэннем асноўных праграм па большасці прадметаў і па ўсіх экзаменацыйных прадметах як у пачатковай, так і ў сярэдняй школе. Плануецца, што эксперты завершаць работу ў першай дэкадзе лютага.
Намеснік міністра расказала, што гаворка ідзе не пра стварэнне новых профільных праграм, а пра перагляд дзеючых.
ав