Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT плануе закупіць 84 самалёты

20.04.2024 13:02
Да 2028 года авіякампанія плануе павялічыць парк лайнераў да 110 самалётаў і перавезці 17 млн пасажыраў.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская авіякампанія LOT плануе закупіць 84 рэгіянальныя самалёты ў бліжэйшыя гады. Нацыянальны авіяперавозчык Польшчы накіраваў запыты да двух вытворцаў – бразільскага канцэрну Embraer і еўрапейскага Airbus.

Старшыня праўлення авіякампаніі Міхал Фіял зазначыў, што абодва канцэрны вырабляюць сучасныя самалёты.

- Мы выбярэм самалёт Embraer апошняга пакалення альбо Airbus А220 – гэта таксама апошняе пакаленне. Я думаю, што да канца года мы канчаткова вызначымся адносна таго, якія лайнеры закупім.

Канцэрн Boeing не атрымаў ад палякаў прапановы наконт паставак самалётаў. Эксперты авіярынку звязваюць гэта з тым, што ў апошні час амерыканская кампанія мае праблемы з тэхнічнымі непаладкамі лайнераў і своечасовымі пастаўкамі.

Актуальна ў парку LOT – 77 самалётаў: сярэднемагістральныя Embraer і Boeing 737 розных мадыфікацый, а таксама шырокафюзеляжныя дальнемагістральныя Boeing 787.      

У мінулым годзе LOT перавёз больш за 10 млн пасажыраў. Да 2028 года авіякампанія плануе павялічыць парк лайнераў да 110 самалётаў і перавезці 17 млн пасажыраў.

100-працэнтным акцыянерам авіякампаніі LOT з’яўляецца польская дзяржава.

вс

 

Польскай авіякампаніі LOT - 95 гадоў (ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗДЫМКІ)

13.01.2024 06:01
У 1937 годзе білет Варшава-Афіны каштаваў 335 злотых – амаль столькі ж, колькі зарабляў афіцэр Войска Польскага.

Польская авіякампанія LOT увайшла ў пяцёрку найбольш пунктуальных авіяліній у Еўропе

27.01.2024 15:39
Сярэдні паказчык пунктуальнасці еўрапейскіх авіякампаній складае 80,82%.

У студзені Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Шапэна абслужыў больш за 1 млн 380 тыс. пасажыраў

16.02.2024 06:02
У 2023 годзе Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна прыняў рэкордную колькасць пасажыраў – больш за 18 млн 499 тыс. чалавек.

У раскладзе польскай авіякампаніі LOT – 84 напрамкі ў розныя куткі свету

11.04.2024 20:27
LOT - адна з найстарэйшых і бесперапынна дзеючых авіякампаній у свеце.