Пытанні зберажэнняў і інвестыцый былі тэмай канферэнцыі на Варшаўскай фондавай біржы.
Прэзідэнт Асацыяцыі Тадэвуш Бялэк паведаміў, што агульныя фінансавыя актывы хатніх гаспадарак у Польшчы складаюць амаль 3 трлн злотых, што сведчыць аб тым, што дабрабыт палякаў расце. Нягледзячы на гэта, па суадносінах фінансавых актываў да ВУП краіна займае адно з апошніх месцаў у Еўропе. Менш за палякаў ашчаджаюць толькі румыны.
— За намі толькі Румынія, а далёка наперадзе нас — Літва, Латвія, Венгрыя. А лідар у доўгатэрміновай ашчаднасці, разуменні такой эканоміі — чэхі, — распавёў Тадэвуш Бялэк.
Ён дадаў, калі палякі маюць ашчаджанні, то найчасцей захоўваюць іх у банках і не так часта выбіраюць рынак капіталу:
— Не толькі палякі не інвестуюць на рынку капіталаўкладанняў, але большасць трымаюць свае ашчаджанні ў банках, гэта праўда. Толькі палякі трымаюць гэтыя грошы на вельмі кароткатэрміновых дэпазітах. Няма навыку сістэматычнай доўгатэрміновай ашчаднасці. Палякі не трымаюць грошы ў рамках такіх прадуктаў, карыстаюцца кароткатэрміновымі дэпазітамі.
IAR/вх