Беларуская Служба

4 чэрвеня аднаўляецца буферная зона на памежнай тэрыторыі з Беларуссю

01.06.2024 12:32
Буферная зона ахопіць Гайнаўскі і Беластоцкі паветы.
-  - (C)
Віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш (C)PAP/Marian Zubrzycki

4 чэрвеня буферная зона на мяжы з Беларуссю аднаўляецца – паведаміў віцэ-прэм’ер i міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Затым у сілу ўступіць пастанова МУС, якая ўводзіць часовую забарону на знаходжанне ў памежнай зоне.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміў на брыфінгу з вайскоўцамі ў Томашове Мазавецкім, што буферная зона вызначана ў Гайнаўскім і Беластоцкім паветах.

– Буферная зона ахоплівае 27 населеных пунктаў. Найбольш у Гайнаўскім павеце - 26 мясцовасцяў і адна мясцовасць на тэрыторыі Беластоцкага павету. Распараджэнне увойдзе ў сілу 4-а чэрвеня.

Ва ўрадзе тлумачаць, што аднаўленне буфернай зоны неабходна для лепшай аховы мяжы і павышэння бяспекі супрацоўнікаў службаў, якія яе ахоўваюць.
Абмежаванні ўводзяцца спачатку на 90 дзён і могуць быць падоўжаныя.

яс/IAR