Польшча вельмі заклапочаная вайной Расіі супраць Украіны, – падкрэсліў падчас візіту ў КНР прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Гэта таксама перашкаджае гандлёвым адносінам з Кітаем і перашкаджае рэалізацыі сумесных ініцыятыў, заявіў польскі лідар на сустрэчы з кіраўніцтвам Кітая.
Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас візіту ў Пекін выказаў спадзяванне, што старшыня КНР Сі Цзіньпін прыме запрашэнне ў Польшчу.
Прэзідэнт Польшчы таксама правёў перамовы са старшынёй Пастаяннага камітэта парламента КНР Чжао Лэем. Анджэй Дуда таксама выказаў надзею на павелічэнне экспарту польскіх тавараў у Кітай і скарачэнне дыспрапорцый у гандлёвым балансе.
Прэзідэнт Анджэй Дуда таксама падкрэсліў, што Польшча з'яўляецца краінай, якая знаходзіцца на скрыжаванні шляхоў з Усходу на Захад. «Сёння гэта мае вялікае значэнне, улічваючы выклікі сучаснага свету, асабліва эканамічныя», – сказаў Анджэй Дуда.
iar/ez