Беларуская Служба

У Польшчы інфляцыя надалей застаецца на нізкім узроўні

29.06.2024 20:01
У першым летнім месяцы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года найбольш падаражалі прадукты харчавання і безалкагольныя напоі.
Польскі злотыAndrzej Rostek/Shutterstock

У Польшчы ў чэрвені інфляцыя вырасла на 0,1% у параўнанні з папярэднім месяцам бягучага года. У сваю чаргу ў параўнанні з чэрвенем мінулага года рост цэн тавараў і паслуг склаў 2,6%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

У першым летнім месяцы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года найбольш падаражалі прадукты харчавання і безалкагольныя напоі (2,5%), аўтамабільнае паліва (1,6%), а патаннела (на 1%) электраэнергія.

На пачатку года Польстат змяніў сістэму разліку інфляцыі паводле паказчыкаў цэн тавараў і паслугаў. Так, у спажывецкім кошыку, паводле якога адбываецца разлік інфляцыі, вырасла разліковая вага прадуктаў, безалкагольных напояў і камунальных паслуг.

вс