Беларуская Служба

18-годак рабіў пакупкі ў інтэрнэце, выкарыстоўваючы чужыя дадзеныя

16.07.2024 11:33
Малады чалавек купіў базу з персанальнымі дадзенымі ў цёмным сеціве. 
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

Ён рабіў пакупкі ў інтэрнэце, выкарыстоўваючы даныя іншых людзей. 18-гадовы хлопец прызнаў сваю віну. Паліцыя падлічвае кошт скрадзеных прадуктаў, а пракурор накіроўвае абвінаваўчы акт у раённы суд у Галянёве.

Малады чалавек купіў базу з персанальнымі дадзенымі ў цёмным сеціве. З іх дапамогай ён змяніў паролі і лагіны 30 карыстальнікаў папулярнай гандлёвай пляцоўкі. Ён выкарыстоўваў гэтыя акаўнты для пакупак у крэдыт, якія павінны былі аплаціць пацярпелыя карыстальнікі. Працэдура доўжылася з ліпеня па снежань 2023 года. За гэты час злачынец ажыццявіў 317 здзелак.

Падазраваны прызнаўся. Раней не судзімы. У сувязі з тым, што на момант здзяйснення махлярства яму не споўнілася 18 гадоў, ён будзе прыцягнуты да адказнасці як непаўналетні. Яму пагражае ад трох месяцаў да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Паліцыя нагадвае, што прадастаўленне рэгістрацыйных дадзеных, такіх як лагіны і паролі, у адказ на неправераныя запыты можа прывесці да несанкцыянаванага доступу да акаўнтаў і фінансавых страт.

ав