Беларуская Служба

У Кракаве сёння ўступае на пасаду начны мэр

16.07.2024 14:26
Яго галоўная задача - справіцца з турыстамі, якія адказваюць за начныя п'янкі.
КракаўФота: Pixabay.com/DzidekLasek

У конкурсе на гэтую пасаду перамог Яцэк Ёрдан. Ён шматгадовы экскурсавод па горадзе, таксама ўдзельнічае ў дзейнасці «памагатых горада». Ён узначаліць Камітэт па ўстойлівай начной эканоміцы.

Мэтай прызначэння начнога мэра была абарона культурнай спадчыны горада і фарміраванне добрых стасункаў паміж жыхарамі, прадпрымальнікамі і турыстамі – кажа Яцэк Ёрдан:

-Гэта вельмі проста. Па-першае, Кракаў – гэта адзін з найпрыгажэйшых гарадоў у Еўропе. Па-другое, першы ў спісе культурніцкай спадчыны ЮНЕСКА. Па-трэцяе, гэтая спадчына настолькі каштоўная, што мы не можам яе змарнаваць з-за алкаголю і начных імпрэз.

Начны мэр будзе не толькі працаваць у офісе, але і будзе ў поўнай меры ведаць, што адбываецца на вуліцах Кракава:

-Маёй задачай будзе данесці да гаспадарчых суб’етаў, што не павінна быць начных крыкаў і распрананняў. Каб усё выглядала больш менш прыстойна.

Аналагічныя пасады былі створаны ў Парыжы, Амстэрдаме і Берліне.

ав