Беларуская Служба

Памерла найстарэйшая полька – ёй было 111 гадоў

22.07.2024 13:08
Крыху больш за месяц таму, 6 чэрвеня, жанчына адзначыла 111-ы дзень нараджэння.
Памерла найстарэйшая жыхарка Польшчы Ганна ГаўлоўскаяFacebook/Wacław Jan Kroczek/www.grg-supercentenarians.org

Памерла найстарэйшая жыхарка Польшчы Ганна Гаўлоўская. Крыху больш за месяц таму, 6 чэрвеня, жанчына адзначыла 111-ы дзень нараджэння. Пахаванне Ганны Гаўлоўскай адбудзецца заўтра, паведаміла мэрыя гміны і гораду Чэрвёнка-Ляшчыны Сілезскага ваяводства, дзе пражывала доўгажыхарка.

«Мама заўсёды была актыўнай і клапатлівай, яна казала, што трэба прымаць усё, што пасылае нам лёс, і ўсміхацца свету. Калісьці яе вялікім захапленнем было разгадванне крыжаванак», – успамінае памерлую Уршуля, дачка Ганны Гаўлоўскай, якую цытуе мэрыя.

вс