Беларуская Служба

Будзе зменены спосаб падачы заявы на атрыманне дазволу на пражыванне ў Польшчы

29.07.2024 12:10
У аўторак на пасяджэнні ўрада міністры абмяркуюць унясенне змяненняў у закон аб замежніках
   ,
Упраўленне па справах іншаземцаў, ВаршаваPAP/Jakub Kamiński

Праект паправак да Закона аб замежніках, прадстаўлены міністрам унутраных спраў і адміністрацыі, накіраваны на імплементацыю палажэнняў Дырэктывы 2021/1883/ЕС у польскае заканадаўства. Ён усклаў на дзяржавы-члены Еўрапейскага саюза абавязак прыняць заканадаўчыя рашэнні, якія рэгулююць пытанні ўезду, правоў і выдачы відаў на жыхарства з мэтай працаўладкавання па прафесіі, якая патрабуе высокай кваліфікацыі – блакітная карта ЕС, а таксама ўмовы ўезду і знаходжанне і правы членаў іх сям'яў.

Папраўка прадугледжвае змяненне спосабу падачы заявы на атрыманне дазволу на часовае пражыванне, дазволу на пастаяннае пражыванне і дазволу на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС – замест абавязку асабістай падачы заявы на папяровым носьбіце ў ваяводскім упраўленні, яе можна будзе падаць анлайн.

Абавязак асабістай яўкі будзе захаваны, сярод іншага, для зняцця адбіткаў пальцаў і прадʼяўлення дакументаў, неабходных для пацвярджэння звестак, змешчаных у заяве, якія запытвае ваявода. Штамп у пашпарце замежніка, які служыць пацвярджэннем падачы заявы, будзе заменены на даведку, якая пацвярджае падачу заявы.

Праект таксама ўключае новае вызначэнне вышэйшай прафесійнай кваліфікацыі. Пасля змены ён ахоплівае кваліфікацыі, атрыманыя пасля заканчэння вышэйшай адукацыі і ў выніку прафесійнага вопыту. Уладальнікі блакітнай карты ЕС будуць мець права весці бізнес на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы.

Таксама плануецца падоўжыць тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца асобам міжнароднай абароны, гэта значыць іншаземцам, якія атрымалі статус бежанца або дадатковую абарону на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

ав