Беларуская Служба

240 тысяч фанаў наведаюць канцэрты Тэйлар Свіфт у Варшаве

01.08.2024 10:43
Тэйлар Свіфт выступіць у Варшаве ў межах The Eras Tour. У трох канцэртах – 1, 2 і 3 жніўня – прымуць удзел каля 240 тысяч прыхільнікаў.
Тэйлар Свіфт падчас выступу Фота: Shutterstock

«Гэта трохдзённы фестываль Тэйлар Свіфт», – распавядае пра канцэрты артысткі пісьменніца і рэпарцёрка Караліна Сулей – аўтарка кнігі «Эра Тэйлар Свіфт». 1 жніўня ўвечары амерыканская суперзорка, рэкардсменка чартаў і мільярдэрка дасць першы з трох канцэртай на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, чарговыя:  2 і 3 жніўня.

На канцэрты Тэйлар Свіфт прыходзіць маса фанатаў, так званых свіфтаў, што аказвае эканамічны ўплыў на гарады, дзе выступае спявачка. Караліна Сулей чакае, што на вуліцах польскай сталіцы будуць натоўпы фанаў –  зʼява, якой не было ў Польшчы пасля прыезду Майкла Джэксана ў 1996 годзе:

«Будзе сапраўдны фестываль Тэйлар Свіфт. Тры дні ў Варшаве будуць напоўненыя каларытнымі людзьмі, якія захочуць дакрануцца да усяго, што так ці інакш звязана з іх любімым выканаўцам, але яны таксама наведаюць і пазнаёмяцца з гэтым горадам», – пераканана журналістка.

Караліна Сулей кажа, што на кожным канцэрце Тэйлар Свіфт дорыць гледачам нешта асаблівае, напрыклад, песні-сюрпрызы. Фаны таксама рыхтуюць зорцы падарунак. «Гэта фанацкая традыцыя, не звязаная з канцэртамі, – здзівіць і артыста, падарыўшы яму нешта мясцовае».

Тэйлар Свіфт выступіць у Варшаве ў межах The Eras Tour. У трох канцэртах – 1, 2 і 3 жніўня – прымуць удзел каля 240 тысяч прыхільнікаў.

эж