Беларуская Служба

Беларусь – буйнейшы імпарцёр польскіх яблыкаў

05.08.2024 11:43
За чатыры месяцы бягучага года ў Беларусь было адпраўлена амаль 22 тыс. тон яблыкаў з Польшчы.
Яблыкі955169/picabay.com/CC0

Сёлета ў ліпені Польшча паставіла на рынкі краін па-за межы Еўрасаюза 7 тыс. 100 т яблыкаў, найбольш – у Беларусь. Беларускія кампаніі закупілі 2 тыс. 993 т польскіх яблыкаў. На другім месцы – Кахазстан (1 тыс. 586 т), а на трэцім – Манголія (598 т), паведамляе партал sad24.pl

У аналагічны перыяд мінулага года Беларусь закупіла ў Польшчы 4 тыс. 500 т яблыкаў.

Згодна з беларускім заканадаўствам, польскія яблыкі могуць пастаўляцца ў Беларусь толькі чатыры месяцы на працягу года - з красавіка па ліпень. За чатыры месяцы бягучага года ў Беларусь было адпраўлена амаль 22 тыс. тон яблыкаў з Польшчы.

вс