Беларуская Служба

72-гадовы паляк прабег свой 300-ы марафон ФОТА/ВІДЭА

10.08.2024 18:23
«Для мяне самае галоўнае ў жыцці – быць здаровым, мець здаровыя ногі і бегаць».
72-        300-
72-гадовы Марэк Фронтчак з гораду Каліш прабег свой 300-ы марафон крыніца: Facebook/Krystian Kinastowski - Prezydent Kalisza

72-гадовы Марэк Фронтчак з гораду Каліш (цэнтральная Польшча) прабег свой 300-ы марафон. На трасе яго падтрымлівалі як балельшчыкі, так і аматары-спартоўцы. Марэк Фронтчак палічыў, што калі б скласці ўсе кіламетры, якія ён прабег у марафонах, то атрымалася б, што абагнуў Зямлю.

- Сёлета ў верасні споўніцца 20 гадоў, калі я пачаў бегаць. Мне трэба спяшацца, бо час хутка ідзе, а я хацеў трапіць у спіс бегуноў, якія прабеглі 300 марафонаў. Таму прыйшлося цягам двух гадоў і трох месяцаў прабегчы 50 марафонаў.

Марэк Фронтчак, як сам пра сябе кажа, любіць людзей і жыццё. «Для мяне самае галоўнае ў жыцці – быць здаровым, мець здаровыя ногі і бегаць», – кажа мужчына.

вс