Беларуская Служба

Экалагічны фонд «Арка» дае кнігам другое жыццё і тым самым дапамагае выхаванцам дзіцячых дамоў

17.08.2024 08:02
Можна даць кнігам другое жыццё і тым самым дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў і жывёлам з прытулкаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Экалагічны фонд «Арка» з Бельска-Бялай заклікае далучыцца да кампаніі #PokażPodarujPomóż.

Як тлумачыць кіраўнік фонду Войтэк Оўчаж, усё, што трэба зрабіць, гэта сфатаграфавацца з кнігамі, якія вы хочаце ахвяраваць, размясціць у сацыяльных сетках, а потым адправіць кнігі на адрас фонду. Яны будуць прадавацца падчас кірмашу “Жывыя кнігі”.

-Акцыя пастаянна развіваецца, што нас вельмі радуе. Але гэта таксама абазначае, што нам патрэбна ўсё больш кніг. Акрамя кірмашоў, якія мы ладзім, дадаліся спецыяльныя бібліятэкі, якія мы робім з перапрацаваных дошак. Мы іх збіваем і напаўняем кнігамі.

Акцыя шматаспектная, у тым ліку экалагічная і адукацыйная - кнігі, якія больш не патрэбныя, будуць перададзены новым чытачам.

-У нашай акцыі ёсць сацыяльны аспект. Мы падтрымліваем дзіцячыя дамы і дапамагаем бяздомным жывёлам. Гэтым апошнім мы купляем ежу ці аплачваем лячэнне.

Акцыя агульнанацыянальная, кірмашы праходзяць у Бельску Падляскім, а неўзабаве і ў Катавіцах. Бліжэйшы кірмаш у адным з бельскіх гандлёвых цэнтраў - 24 жніўня. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на zyjaceksiazki.pl.

fd