Беларуская Служба

Жаўнеры, якія нясуць службу на мяжы, вучацца ў ляснічых страляць з гладкаствольнай зброі

17.08.2024 10:35
Гэты від зброі асабліва карысны ў лясных умовах.
Ілюстрацыйнае фотафота: Памежная служба

Салдаты, якія нясуць службу на мяжы з Беларуссю, вучацца ў ляснічых страляць з гладкаствольнай зброі. Галоўны інспектар лясной аховы сказаў „Dziennik Gazeta Prawna”, што гэты від зброі асабліва карысны ў лясных умовах.

«Інструктары стральбы Лясной аховы даюць салдатам веды аб тэхніцы і тактыцы ўмяшання з элементамі выкарыстання гладкаствольнай стрэльбы», — растлумачыў Томаш Віслоцкі і дадаў, што лясная ахова мае шматгадовы вопыт. На яго думку, такая практыка дазваляе вайскоўцам адпрацоўваць прыёмы прымянення стралковай зброі ў спецыфічных і складаных умовах лясной мясцовасці.

ав