Беларуская Служба

Польскі экспарт у першым паўгоддзі: больш за менш

18.08.2024 14:23
Палякі прадалі больш за меншыя грошы – так выглядаў польскі экспарт харчоў у першай палове бягчага году.
Ілюстрацыйны здымакObraz StockSnap z Pixabay/CC0

У Галоўным статыстычным упраўленні адзначаюць, што асноўныя атрымальнікі нашай сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі не змяніліся. Сярод іх пераважаюць краіны ЕС.

За першыя 6 месяцаў бягучага года Польшча экспартавала сельскагаспадарчых тавараў на суму 26 мільярдаў еўра. Гэта на 0,6% менш у параўнанні з мінулым годам. Ёсць дзве асноўныя прычыны, зазначае аналітык банку Pekao Гжэгаж Рыкачэўскі.

-  Вельмі важным чыннікам, якія моцна ўплывае на экспарт, стала скарачэнне цэн на сусветных рынках. Моцная польская валюта стала другім чыннікам, які не спрыяў экспарту. Курс злотага да еўра быў на 7% вышэйшым у параўнанні з мінулым годам.  

Як і раней сёлета сярод краін, якія купляюць найбольш польскага харчавання, застаюцца Францыя, Германія, Чэхія ды Галандыя. Сярод краін з абшару не ЕС – дамінуе Вялікабрытанія.

Сёлета значна павялічыўся польскі сельскагаспадарчы экспарт у Турцыю ды Швейцарыю.

Затое на 20% скараціўся экспарт ва Украіну, як і імпарт адтуль.

ПР/юл