Беларуская Служба

У Польшчу вяртаецца спёка, якая ахопіць практычна ўсю краіну

23.08.2024 16:33
Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі выдаў папярэджанні пра спёку для ўсіх ваяводстваў.
Ілюстрацыйны здымакImage by Thomas Wolter from Pixabay/CC0

На паўднёвым усходзе трапічнае паветра можа застацца да аўторка.

Папярэджанні ўжо дзейнічаюць у Любускім, Ніжнесілезскім і Апольскім ваяводствах. Як паведаміў сіноптык Міхал Агроднік, заўтра тэмпература перавысіць 30 градусаў.

«У суботу будзе горача практычна па ўсёй краіне, акрамя ўзбярэжжа і горных раёнаў у Судэтах. Цяплей за ўсё будзе на поўдні, дзе ў суботу і нядзелю лакальна максімальная тэмпература падымецца да 33 градусаў», — сказаў Міхал Агроднік.

Адмысловец дадаў, што ў некаторых рэгіёнах будуць так званыя трапічныя ночы.  «Мінімальная тэмпература вышэй за 18 градусаў прагназуецца ў ноч з суботы на нядзелю ў зоне ад Сувальшчыны і Мазур, закране Лодзінскі край, Верхнюю Сілезіі ды Апольскі край.

Больш за тое, у ноч з нядзелі на панядзелак і з панядзелка на аўторак мы чакаем вышэй за 18 градусаў на Разточы і ва ўсходніх раёнах Падкарпацця», - сказаў Міхал Агроднік.

У нядзелю надвор'е пачне мяняцца. У гэты дзень з захаду на ўсход будуць ісці навальніцы з моцным ветрам і дажджом.

ПР/юл