Беларуская Служба

Пачынаецца фестываль габрэйскай культуры «Warszawa Singera». У праграме — і бясплатныя падзеі

24.08.2024 10:15
 Габрэйская культура, мастацтва, традыцыі ў інтэрпрэтацыі польскіх і міжнародных артыстаў, прэм’еры і зоркі – распачынаецца 21-ы Фестываль яўрэйскай культуры «Warszawa Singera».
    Warszawa Singera    (25.08)     .
Традыцыйна ўрачыстае адкрыццё фестывалю Warszawa Singera адбудзецца ў нядзелю (25.08) кантарскім канцэртам у Тэатры Квадрат.shalom.org.pl

Праграма ўключае больш за сотню мерапрыемстваў, прысвечаных багаццю культуры ідыш:  вялікія і камерныя канцэрты, тэатральныя пастаноўкі, літаратурныя сустрэчы, кінапаказы, лекцыі, майстар-класы і прагулкі.

Традыцыйна ўрачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца ў нядзелю (25.08) кантарскім канцэртам у Тэатры Квадрат.

Ганна Палуба, арганізатар імпрэзы ад фонду «Шалом», распавядае, што выступіць выдатны нью-ёркскі кантар, улюбёнец фэстывальнай публікі, Якаў «Янкі» Лемэр  (Yaakov "Yanky" Lemmer) у суправаджэнні Мэнахема Брыстоўскага і гурт Олівера Андрушчанкі.

У заключным канцэрце 1 верасня ў Вялікім тэатры - Нацыянальнай оперы выступіць сусветна вядомы іспанскі скрыпач і кампазітар армянскага паходжання Ара Малікян (Ara Malikian). Ганна Палуба падкрэслівае, што арганізатарам удалося запрасіць артыста ў другі раз, а яго канцэрты — гэта спектаклі, насычаныя танцам, касцюмамі, фарбамі і эфектамі.

У Варшаву прыедуць артысты з Аўстрыі, Германіі, Сербіі, Ізраіля, ЗША, Швецыі і Італіі. На сцэнах фестывалю, сярод іншага, будуць прадстаўлены: Джанлука Лузі (Gianluca Lusi), які лічыцца адным з найлепшых італьянскіх саксафаністаў, Ліраз (Liraz) — ізраільская артыстка з іранскімі каранямі, Слава Пшыбыльская (Sława Przybylska) — дама польскай сцэны, Адам Маковіч (Adam Makowicz) —  адзін з найвялікшых польскіх піяністаў, польска-ізраільская мастачка Вольга Авігайла Меляшчук (Olga Avigail Mieleszczuk) і гурт Tango Attack.

У праграме таксама традыцыйныя акцэнты фэсту на Гжыбоўскім пляцы — суботняя вячэра і клезмер-вечар, падчас якога выступіць гурт KROKE.

Літаратурны дырэктар фестывалю Рэмігіюш Гжэла паведамляе, што таксама будуць сустрэчы вакол кніжных прэм’ер, а сёлета ўпершыню ў Музычнай студыі Агнешкі Асецкай гледачы змогуць убачыць, як ствараецца радыёспектакль.

Радыёспектакль «Szosza» паводле рамана Ісаака Башэвіса Зінгера будзе транслявацца на «Радыё Тройка».

Гасцямі сустрэч у Габрэйскім літаратурным салоне будуць: Яцэк Лецяк, Патрыцыя Долавы, Эльжбета Фіцоўска, Гжэгаж Гаўдэн, Кроштаф Зордэ і Хелена Ліндског. Таксама будуць паказаны спектаклі Габрэйскага тэатра: «Гудзіні: чароўная адысея», «Горад без габрэяў», «Дыббук», «Цырк Кафкі».
Медыйнымі патронамі фестывалю з'яўляюцца 1-я і 3-я Праграмы Польскага радыё.

Праграма фестывалю ТУТ

IAR/вх