Падчас 20-га фестывалю «Скрыжаванне культур» выступяць у Варшаве артысты з Карэі, Рэспублікі Каба-Вердэ, Алжыра, Буркіна-Фасо, Анголы і Італіі.
Як і кожны год, варшаўская публіка зможа пазнаёміцца з мастацтвам і традыцыямі розных рэгіёнаў свету. Гэта адно з найбуйнейшых мерапрыемстваў такога роду ў Польшчы і гэтай частцы Еўропы.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца сёння вечарам (19.00 мясцовага часу) у Драматычным тэатры ў Палацы культуры і навукі.
«Гэта будзе музычнае падарожжа ў Карэю і на астравы Каба-Вердэ», — сказала ў эфіры Польскага радыё дырэктар фестывалю Марыя Памяноўская.
Яна паведаміла, што першым выступіць вядучы дзеяч карэйскай традыцыйнай сцэны, майстар Дук Су Кім. Пазней будзе спяваць артыстка з Каба-Вердэ Эліда Алмейда.
Заўтра па чарзе выступяць маладыя артысты з Неапаля: гурт Suonno d'Ajere і зорка з Анголы Bonga Kwenda, а ў нядзелю (15 верасня) у фінале - Cheikh Lô з Буркіна-Фасо і жаночы калектыў Lemma з Алжыра.
Фестываль «Скрыжаванне культур» таксама ўключае майстар-класы і сустрэчы, прысвечаныя мастацтву і традыцыям розных рэгіёнаў свету. У праграме: майстар-класы з дэрвішамі, ікебана і дыскусіі пра вандроўкі і музыкі Паўднёвай Карэі K-поп.
У мінулых гадах на фестывалі выступалі беларускія артысты, між іншым, у 2015 г. Ethno-Trio Troitsa, у 2022г акардыяаніст і баяніст Ягор Забелаў.
Медыйным патронам фестывалю з'яўляецца Польскае радыё.
IAR/яс