Амаль у 500 польскіх школах у раёнах, пацярпелых ад паводкі, адмененыя заняткі. Найбольш закрытых аб’ектаў у Ніжнесілезскім ваяводстве - больш за 320. У Любускім зачыненыя 23 школы, у Сілезскім - 20, у Апольскім - 120.
Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы паведаміла, што школы і іншыя навучальныя ўстановы закрытыя па некалькіх прычынах: з-за пагрозы затаплення, эвакуацыі насельніцтва і ў сувязі з тым, што ў частцы школ арганізаваныя часовыя эвакуацыйныя пункты.
Паводкавая абстаноўка на паўднёвым захадзе Польшчы мяняецца кожную гадзіну, таму колькасць зачыненых школ можа павялічыцца.
вс