Беларуская Служба

Мінздароўя Польшчы працуе над увядзеннем новага распараджэння, датычнага продажу алкаголю

03.10.2024 16:13
У Польшчы разгарэўся скандал пасля таго, як у прадуктовых крамах пачалі з'яўляцца алкагольныя напоі ў цюбіках, падобных да дзіцячага харчавання. 
Алкацюбікі ў крамеshutterstock.com/Stockah; X.com

Міністэрства аховы здароўя Польшчы працуе над увядзеннем новага распараджэння, датычнага продажу алкаголю. Гэта вынік скандалу, звязанага з гэтак званымі алкацюбікамі. Міністр аховы здароўя Ізабэла Ляшчына сказала, што заўтра альбо ў панядзелак праект зменаў будзе разгледжаны на паседжанні кіраўніцтва і спецыялістаў Мінздароўя.

- Упакоўка, у якой прадаецца алкаголь, не павінна быць падобнай на ўпакоўку, у якой прадаюцца дзіцячыя прадукты. Алкаголь таксама не павінен трапляць у гандаль ва ўпакоўцы, якая можа ўводзіць у зман пакупнікоў адносна яе змесціва. 

У Польшчы разгарэўся скандал пасля таго, як у прадуктовых крамах пачалі з'яўляцца алкагольныя напоі ў цюбіках, падобных да дзіцячага харчавання. Пасля хвалі абурэння з боку палітыкаў і грамадства вытворца адмовіўся ад ідэі і ўсю партыю вывеў з продажу.

вс