У той час як Славаччына адстае ад Еўрасаюза, у Польшчы адбываецца эканамічны прагрэс, – піша славацкая штодзёнка «SME». У апублікаваным у панядзелак, 7 кастрычніка, артыкуле, прысвечаным Польшчы, чытаем, што «па той бок Татр нарадзіўся эканамічны цуд».
За апошнія два дзесяцігоддзі ў Славаччыне будаваліся ў сярэднім толькі 23 км новых аўтадарог у год. Калі ў 2004 годзе Польшча ўступіла ў ЕС, яна мела 720 кіламетраў хуткасных дарог. Сёння польскія кіроўцы маюць у сваім распараджэнні сетку дарог, якая больш чым у сем разоў за паказчыкі 20-гадовай даўніны – 1850 км аўтамагістраляў і 3268 км хуткасных дарог, – піша «SME».
Аўтар артыкула лічыць, што прычынай дыспрапорцыі з'яўляецца лепшае выкарыстанне фондаў ЕС і больш кароткія працэсы выдачы дазволаў на будаўніцтва.
«Калісьці Польшча лічылася самай беднай у Еўропе. Даўно ўжо не так. Месячны «чысты» заробак паляка ў другім квартале склаў 1351 еўра, ён параўнальны з Чэхіяй. У Славаччыне сярэдні заробак на 205 еўра менш. Славакі, якія жывуць на памежжы, ахвотна робяць пакупкі ў Польшчы, што нядзіўна, бо славак плаціць за харчовы кошык 105,50 еўра, а паляк — амаль на 30% меней», — заўважылі ў выданні.
pap/эж