У польскай сталіцы пачынаецца 40-ты Варшаўскі кінафестываль, які будзе доўжыцца па 20 кастрычніка.
Сёлета ў рамках фестывалю будуць паказаныя 84 поўнаметражных і 58 кароткаметражных фільмаў, у тым ліку шматлікія сусветныя прэм'еры. Гран-пры фестывалю з узнагародай у 100 тысяч злотых фінансуецца мэрам Варшавы.
На працягу дзесяці дзён аматары кіно змогуць паўдзельнічаць у паказах, сустрэчах з творцамі і дыскусіях – нагадаў праграмны дырэктар фестывалю Густаў Каланоўскі. «Хацелася б бачыць шмат гледачоў перад сеансамі і шмат гледачоў у залах пасля сеансаў, на сустрэчах з творцамі, — сказаў рэжысёр, — гэта дзве рэчы, якія важныя для нас. Па-першае, каб людзі прыходзілі і глядзелі фільмы, якія мы для іх падрыхтавалі, а па-другое, каб яны сустракаліся з творцамі, якія прыйшлі да іх. Памятайма, што кіно — гэта перш за ўсё сустрэчы паміж людзьмі», — падкрэсліў Густаў Каланоўскі.
Варшаўскі кінафестываль - гэта магчымасць даведацца аб апошніх тэндэнцыях сусветнага кіно і адкрыць для сябе кінематаграфістаў, якія пачынаюць сваю кар'еру. Прадзюсарка Варшаўскага кінафестывалю Яанна Шыманьска-Шчэсняк падкрэсліла, што сёлета фестываль робіць акцэнт на жанравую разнастайнасць, дэбюты і сустрэчы з маладой аўдыторыяй.
Апроч галоўнага конкурсу, праграма фестывалю ўзбагачана адмысловымі паказамі: Польская класіка, Спецыяльныя паказы, Сямейны кінавыхад, Лепшыя польскія кароткаметражныя фільмы і Класіка нямецкага кіно.
Фестывальныя паказы пройдуць у кінатэатрах «Кінатэка», «Атлантык» і «Ілюзён». Падрабязная праграма мерапрыемства даступная на сайце: wff.pl
ПР/юл