У нядзелю 13 кастрычніка ў Польшчы адбываецца штогадовы падлік католікаў, якія бяруць удзел у святой Імшы ды прымаюць святую Камунію. Апытанне праходзіць ва ўсіх парафіях краіны.
Падлік вернікаў у краіне традыцыйна праводзіцца раз на год, у адну з нядзель кастрычніка. Сёлета, згодна з пастановай Канферэнцыі Епіскапату Польшчы, штогадовая праверка нядзельных рэлігійных практык (dominicantes і communicantes) адбудзецца ў нядзелю 13 кастрычніка, паведамілі ў Варшаўскай архідыяцэзіі.
У 2022 г. доля дамінікантэс (людзей, якія ўдзельнічаюць у нядзельнай Імшы) склала 29,5%, а камунікантэс (людзей, якія прымаюць святую Камунію) — 13,9%, паведаміў Інстытут статыстыкі Каталіцкага Касцёла SAC. У параўнанні з 2021 годам гэта азначае рост індэкса dominicantes на 1,2%, а камунікантэс на 1%. У 2021 годзе ўзровень дамініканцаў складаў 28,3%, а камунікантаў — 12,9%.
Інстытут статыстыкі Каталіцкага Касцёла імя Вітольда Зданевіча (ISKK) быў заснаваны ў 1972-м годзе Асацыяцыяй каталіцкага апостальства (святароў-палатынаў) як кафедра сацыялогіі рэлігіі. ISKK - гэта найстарэйшы незалежны навуковы цэнтр у Польшчы, які праводзіць даследаванні ў галіне рэлігійнасці, каталіцтва і яго сацыяльных кантэкстаў. Ён супрацоўнічае, сярод іншага, з Цэнтральным статыстычным упраўленнем.
PAP/юл